21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Беларусь, Палітыка

Зноў забарона

30.08.2014 12:34

3030 праглядаў, 6 каментароў

У Віцебску забаранілі пікет да 60-годдзя Аляксандра Лукашэнкі - паведамляе ПЦ "Вясна"

Заяўку на акцыю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаваў "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён выканаў усе патрабаванні, рэгламентаваныя рашэннем гарвыканкаму "Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску", але дазволу так і не атрымаў.

У лісце з Кастрычніцкай раённай адміністрацыі напісана, што патрабаванні рашэння гарвыканкаму №881 заяўнік выканаў не ў поўным аб'ёме. Паводле Ігара Пастнова, ён зрабіў усё, што ад яго патрабавалася. Падаў заяўку на акцыю, але сутыкнуўся з даўняй праблемай арганізатараў масавых масавых мерапрыемстваў – неадпаведнасцю патрабаванняў выканкаму рэальнай сітуацыі.

"Заяўнік мусіць прадставіць раённай адміністрацыі дамовы на абслугоўванне пікету супрацоўнікамі ЖКГ, гарадской паліклінікай і міліцыяй. Я звярнуўся ва ўсе гэтыя структуры па дамовы, але станоўчы адказ атрымаў толькі ад камунальшчыкаў: прадпрыемства "Зеленгас", якое займаецца ўборкай гарадской тэрыторыі, заключыла са мной дамову. З паліклінікі мне адказалі дзіўна – што не займаюцца арганізацыяй масавых мерапрыемстваў, хаця я і не прасіў іх нічога арганізоўваць. Мне параілі звярнуцца ў раённую адміністрацыю – маўляў, акцыямі займаюцца яны. Накіравалі зноў туды, куды я і мусіў прадставіць дамову. З міліцыі адказалі яшчэ больш дзіўна: напісалі, што аховай правапарадку ў любой якасці займаюцца без усялякіх дамоў, бо гэта прафесійны абавязак міліцыянераў. Такім чынам, з паліклінікай і міліцыяй, якія згаданы ў рашэнні выканкаму як другі бок, з якім трэба заключыць дамову, супрацоўніцтва не атрымалася. Але – не па маёй віне, я зрабіў усё, што прапісана ў рашэнні аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў", -- распавёў Ігар Пастноў.

Ён збіраўся 30 жніўня або ў бліжэйшы пасля гэтай даты выходны дзень правесці аднаасобную акцыю - выйсці з плакатам "Спасибо Батьке за нашу счастливую жизнь!". Апрача гэтага, на плакаце ён хацеў размясціць фотаздымак свайго разлікловага квітка з сумай заробку, а таксама фотаздымкі палат у віцебскіх шпіталях.

Гэтая ідэя, відавочна, не магла быць упадабанай раённай адміністрацыяй. Але забаранілі акцыю не па ідэалягічных, а па фармальных прычынах. Па тых самых, што ў апошнія некалькі гадоў перыядычна пералічваюцца ў забаронах іншым віцебскім актывістам, - на падставе адсутнасці дамоў з медыкамі, міліцыяй і камунальнікамі.

Давесці чыноўнікам, што рашэнне выканкаму невыканальнае, бо дамовы з актывістамі заключаць не хочуць менавіта згаданыя службы, не ўдаецца ні праз суды, ні падчас сустрэч з прадстаўнікамі ўлады, ні іншым чынам. Прыкладам, два месяцы таму некалькі дзесяткаў жыхароў абласнога цэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць змяненню рашэння Віцебскага гарвыканкама №881 "Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску" ды ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасці гэтага дакумента Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Але Саўмін адмовіў без аніякіх тлумачэнняў. Абласному каардынатару Руху "За Свабоду"Хрыстафору Жаляпаву, які атрымаў адмову як ініцыятар збору подпісаў, прыйшоў і яшчэ адзін ліст – з Міністэрства юстыцыі. Там гаворыцца, што мясцовыя ўлады могуць самі ўсталёўваць парадак звароту па дазволы на вулічныя акцыі. Таму ў розных рэгіёнах прадугледжаны ўладамі парадак адрозніваецца, і няблага было б унесці нейкія змены і больш дакладныя фармулёўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах. Але нічога не сказана, ці будзе міністэрства ініцыяваць гэтыя змены. А пакуль віцябляне ўжо пяты год не могуць рэалізаваць свае правы на публічнае выказванне меркаванняў і свабоду мірных сходаў.

Паводле ПЦ "Вясна"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зноў забарона

У Віцебску забаранілі пікет да 60-годдзя Аляксандра Лукашэнкі - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение