Яшчэ на мінулым тыдні ў Аршанскім рэгіёне былі закрыты ўсе лясы. А станам на раніцу 22 жніўня частковая забарона застаецца толькі ў Сененскім раёне. І падобна, што гэта ўжо апошняя забарона ў гэтым сезоне.
Апошняя, бо сіноптыкі прагназуюць не такую гарачую тэмпературу і час ад часу кароткачасовыя дажджы. На працягу тыдня тэмпература днём будзе дастаткова камфортнай: ад 20 да 23 градусаў. Ноччу, канешне, будзе халадней, але ж не катастрафічна. А кароткачасовыя дажджы прагназуюцца кожны дзень акрамя серады і суботы.