Для аршанцаў, канешне, Караткевіч - "наша ўсё". Для беларуская культуры Караткевіч адзін з ключавых пісьменнікаў, які змяніў стаўленне беларусаў да саміх сябе. Але, скажам шчыра, ў глабальным свеце Уладзімір Сямёнавіч не топавы пісьменнік, як і сама Беларусь для шырокай публікі мала вядомая, прынамсі, да 2020 года.
Менавіта таму вельмі важна, што адно з найбольш папулярных у Вялікабрытаніі выданняў рэкамендавала сваім чытачам звярнуць увагу на Ўладзіміра Караткевіча.
"The Guardian" нядаўна выпусціла анонс найбольш цікавых тэатральных падзеяў Лондана ў новым сезоне. Аўтарытэтныя аўтары выдання рэкамендавалі жыхарам Англійскай сталіцы ні ў якім выпадку не прапусціць тры пастаноўкі: новую пастаноўку "Макбэт", балет на музыку гурта Black Sabbath і оперу "Дзікае паляванне караля Стаха" ў пастаноўцы "Свабоднага тэатра".
Прэм'ера оперы будзе паказвацца тры дні з 14 па 16 верасня. І відавочна будзе падоўжана, бо на гэтыя дні вольных квіткоў ужо практычна няма. І гэта пры тым, што спектакль будзе ісці на беларускай мове, што для англійскага гледача не прывычна. Раней анансавалася, што на спектакль можа прыйсці і сам кароль Вялікабрытаніі.