Не будзем наганяць панікі, канешне, гэты патоп не параўнаецца з тым, што было ў Оршы месяц таму. Але і дождж быў значна меньшы чым тады. Дождж ішоў меньш за гадзіну, але ж і гэтага хапіла, каб зноў затапіць частку вуліцы Воз-ан-Влен ды частку вуліцы Міра ў месцы пешаходнага перахода на Ўсходняй.
Нажаль, гэта праблема не новая. Вуліца Воз-ан-Влен рэгулярна падтапляецца з-за праблемаў мясцовай ліўнёўкі.