У прынцыпе Супер-месяц гэта рэдкая астранамічная з'ява, але ў жніўні мы можам ажно два разы бачыць гэтую з'яву. І другі раз менавіта ў сёняшнюю ноч з 30 на 31 чысла. Больш за тое на гэты раз месяц наблізіцца да зямлі бліжэй чым у мінулы раз, больш чым на 100 кіламетраў.
Таму рыхтуйце фотаздымачы і глядзіце на неба, калі яно чыстым. Праўда, сіноптыкі папярэджваюць, што над Оршай пад вечар могуць быць аблокі.