У Лондане прайшоў перадпрэм'ерны паказ оперы паводле раману Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". Журналісты ўжо змаглі пабачыць спектакль і ўсе водгукі, якія нам удалося знайсці, ухвальныя. Адзначаецца цудоўная музыка ў творы, моцныя эмоцыі і працу актораў. Для нас жа важна, што гэта першая настолькі далёкая ад Оршы пастаноўка паводле Караткевіча, якая, відавочна, будзе мець поспех у Лонданскага гледача.
Дарэчы, сёння і аршанцы змогуць пабачыць гэтую пастаноўку. Трансляцыю "Дзікага палявання" 16 верасня а 20-40 распачне адзіны беларускамоўны тэлеканал, але з-за таго, што ён прызнаны экстрэмісцкім мы не агучваем яго назву. Таксама трансляцыя будзе на ютуб-канале гэтага каналу.