На выходных у Лондане прайшла прэм'ера оперы "Дзікага палявання караля Стаха". Трансляцыя спектакля на тэлебачанні і ў ютуб сабрала, здаецца, рэкордную колькасць праглядаў беларускамоўнага кантэнту. Нагадем, што хаця опера ідзе ў Вялікабрытаніі, усе акторы (у тым ліку і ўкраінскія) гавораць і спяваюць па-беларуску. Да, гавораць таксама. Хаця гэта опера, якая прадугледжвае выключна спевы, рэжысёры ўвялі сюды і тэартальныя элементы, калі акторы не спяваюць, а гавораць тэксты звычайнымі галасамі - без спеваў і вершаў.
Крытыкі, якія пісалі пра пастаноўку ў асноўным ў захапленні. Адзначаюць цудоўную музыку, яксную гульню актораў, маштабныя дэкарацыі і вялікія перспектывы пастаноўкі. Але крытыка - гэта суб'ектыўна. Лічбы гавораць пра аб'ектыўны поспех прэм'еры. На тэлеканале, які мы не можам называць, але які арганізаваў прэм'ерную трансляцыю аднамомантна ў найбольшы пік трансляцыю глядзелі каля 1,5 мільёны гледачоў. І гэта пры тым, што трансляцыя была дазволена толькі гледачам з пост-савецкіх краінаў (за выключэннем балтыйскіх краінаў).
Калі вы прапусцілі тую трансляцыю, то другі раз пабачыць вы яе зможаце вельмі не хутка. Усё ж такі гэты спектакль - камерцыйны праэкт і ў свабодным доступе ў бліжэйшыя пару гадоў ён не будзе.