Сыходзячы з публічна апублікаванай пастановы суда гісторыя выглядае наступным чынам. Нейкі А., які не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі (хаця ў Беларусі нарадзіўся) выпіваў з прыяцелем у яго дома ў адной з вёсак нашага раёна. Пакуль гаспадар хаты адлучыўся з кухні, госць заўважыў, што ў буфеце ляжыць ягоны пашпарт. А. падумаў, што гэта магла б быць карысная для яго рэч. Бо ён рэгулярна катаецца ў Расію на заробкі, а з пашпартам грамадзяніна Беларусі там прасцей чым з пашпартам нейкай іншай (не названай у пастанове) краіны.
А. скраў пашпарт. І яго схема спрацавала: хаця ў пашпарце была відавочна не ягонае фота, яны, нават, не падобныя, А. некалькі разоў змог з'ездзіць па ім у Расею, бо праверка дакумантаў была зусім фармальная. Толькі выпадкова, калі А. вяртаўся з заробкаў, у яго ў сур'ёз праверылі пашпарт. Ну, а далей затрыманне, суд і... За крадзёж чужога пашпарту ён атрымаў штраф у 1110 рублёў. За незаконнае перасячэнне беларуска-расейскай мяжы яму нават пальчыкам не пагразілі.