Нажаль такіх маладзёнай стала вельмі шмат. Наркамафія вельмі ўпэўнена прыйшла ў наш рэгіён, што можна бачыць і проста па надпісах на сценах дамоў у горадзе. Якія, дарэчы, не надта актыўна зафарбоўваюць. Вось на адзін з такіх надпісаў, якія прапаноўвалі хуткія і лёгкія грошы адрэагавалі 21-гадовы хлопец і 18-гадовая дзяўчына, якіх на днях затрымалі ў Оршы.
Крымінальная пара паспела прапрацаваць на нарка-маркет не больш за месяц. Яны былі так званыміі "закладчыкамі" - атрымаўшы буйную партыю наркотыкаў мусілі разнесці яе ў адмысловыя месцы дзе потым атруту забіралі кліенты. Міліцыя паведамляе, што маладых наркакур'ераў затрымалі проста пад час працы. У іх, і ва ўжо зробленых закладках былі знойдзеныя 50 грамаў альфа-PVP і 5 г мефедрона. А гэта дастаткова вялікая партыя асабліва небяспечных наркотыкаў.