Зміцер Дзядзенка вельмі заўважны пісменнік, які паходзіць родам з Оршы. У яго два паўнавартасных вялікіх творы: «Гісторыі ў прыцемках» і «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя», але абедзве кнігі адразу пасля выхаду стваралі шмат шуму. «Сэксуальная рэвалюцыя» сваёй правакацыйнасцю, а «Гісторыі...» таму, што гэта адзін з нямногіх ужасцікаў у сучаснай беларускай літаратуры — чамусці беларускія пісьменнікі рэдка бяруцца за гэты папулярны жанр. Аршанцам жа асабліва будзе цікава менавіта «Рэвалюцыя», бо ўсе падзеі ў рамане адбываюцца менавіта ў нашым горадзе ў
Кнігі найлепш прадаваліся ў электронным выглядзе. Але па дамове з выдаўцом, прадавацца яны мусілі на працягу 5 гадоў, а потым патрапіць у адкрыты публічны доступ. 5 гадоў прайшлі і калі вы яшчэ не чыталі творы Дзядзенкі за грошы, то цяпер абедзве кнігі можна скачаць цалкам бясплатна. Але ёсць нюанс, характэрны для сёняшняга часу. Сайт на якім захоўваюцца абедзве кнігі заблакаваны на тэрыторыі Беларусі. Але пакуль не лічыцца экстрэмісцкім. Адпаведна, карыстацца ім можна і за гэта нічога не будзе. Але для таго, каб выйсці на яго і скачаць кнігі давядзецца скарыстацца праграмамі ВПН.
Пакідаем тут спасылкі на кнігі. «Гісторыі ў прыцемках» можна скачаць тут. «Вялікая пралетарская сэксуальна рэвалюцыя» тут.