На закупку новых аўтамабіляў для чыноўнікаў раёна мясуовы бюджэт патраціць амаль 300.000 рублёў. Такі тэндар абвешчаны на днях адпаведнай арганізацыяй. Хаця тэндар абвешчаны, відавочна, што ён фармальны - закупаць будуць, хутчэй за ўсё, кітайскія аўтамабілі Джылі беларускай зборкі.
Таксама з тэндэра бачна, што карыстацца новымі легкавушкамі-седанамі будуць сельсаветчыкі: Андрэеўшчынскі, Смалянскі, Барздоўскі, Забалацкі, Задроўскі і Арэхаўскі сельсаветы.