12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

Орша, Грамадства

Орша пераўтвараецца ў маладзёжны горад???

04.10.2023 12:41

842 прагляду, 0 каментароў

Ігар Казмерчак на правах блога

"СБ-Беларусь сегодня" - прэзідэнцкая газета, самы масавы дзяржаўны рупар прапаганды, учора раніцай здзівіў мяне пытаннем: "что способствует превращению Орши в молодежный город"? Шмат гадоў займаючыся моладзевымі грамадскімі арганізацыямі менавіта ў Оршы, мяне гэтае пытанне здзівіла. Палез шукаць на старонках сайта "СБ" адказ на яго. І зразумеў наколькі цяжка быць дзяржаўным прапагандыстам. Наколькі даводзіцца пісаць адкрытую лухту і дзіч, каб падняць настрой і стварыць уражанне прагрэсу. Мы дзесяцігоддзямі крычалі: таленавітая моладзь з рэгіёна з'язжае, каб не з'язжала трэба, як мінімум, свой універсітэт. Як максімум універсітэт і развітая інфраструктура баўлення вольнага часу. Якую ідэолагі мэтанакіравана знішчалі з году ў год.

Дык вось, каб паказаць, што Орша пераўтвараецца ў маладзёжны горад яны апісалі адну (!!!!!!!) маладую работніцу Ільнокамбіната. Капец! Моладзь працвітае!!! Дадам, што Ільнокамбінат, які вельмі прыгожа апісала газета - гэта стратнае прадпрыемства, стратнае хранічна. За 10 апошніх год ён атрымаў і безпаспяхова патраціў 200 мільёнаў даляраў! І хаця ў мяне няма дадзеных за 2022-2023 год (іх стала шукаць складана пасля 2020), відавочна, што ільнокамбінат так і застаўся стратным. І гэтаму яны прапануюць радавацца і на прыкладзе гэтага прадпрыемства яны хочуць паказаць, што Орша пераўтвараецца ў моладзевы горад.

Яшчэ больш здзівіў пачатак іншай частцы артыкула: "Оршанский район не зря называют житницей Витебской области". Б*я! (Прабачце за эмоцыі) Я з дзяцінства чуў: "Маленький Чикаго", "Беларусский Чикаго", "Орша - две тюрьмы, ни одного театра", "Орша - две тюрьмы, ни одного кинотеатра". Дзе? У якіх субкультурах? У якіх тусоўках? У якой літаратуры хоць адзін раз назвалі Аршанскі раён жытніцай? Дзе яны гэта прыснілі???? І гэта пры тым, што даход ад раслінаводства ў Аршанскім раёне складае 1,5% (дадзеныя, па-мойму за 2017 год і наўрад ці яны змяніліся). То бок, селянін пасеяў вясной зерня на 100 рублёў. А восенню прадаў ураджай і атрымаў 101 рубель 50 капеек. За час - ад вясны да восені - гэтыя грошы з'ядае інфляцыя і з'ядае нават больш. То бок, "жытніца Віцебкай вобласці" працуе на страты.

Ну, і апошняе. Калі ў рэгіёне сапраўды ёсць моладзь, то яна нараджае, размнажаецца. Змяньшаецца колькасць насельніцтва там дзе насельніцтва старэе. Давайце паглядзім статыстыку па Оршы паводле афіцыйных дадзеных: 2006 год - 120 566 аршанцаў, 2016 год - 116 552, 2018 год - 115 052, 2020 год - 108 100, 2023 год - 103 658. Такімі тэмпамі яшчэ праз пару год Орша перастане быць стотысячным горадам. Дык "что способствует превращению Орши в молодежный город"????

Здаецца, прапагандыстам трэба яшчэ раз падумаць над гэтым пытаннем. Бо агромністы артыкул ў самай масавай газеце краіны выглядае не пераканаўчым.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша пераўтвараецца ў маладзёжны горад???

Ігар Казмерчак на правах блога

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение