Даследчая арганізацыя "Цэнтар новых ідэяў" сёння прэзэнтаваў "Барометар беларускіх гарадоў". Гэта даследванне беларускіх рэгіёнаў. Раней Цэнтар займаўся складаннем рэйтынгаў гарадоў, арыентуючыся на афіцыйную статыстыку. І паводле тых рэйтынгаў Орша займала традыцыйна нізкія месцы. Ўніз наш горад цягнула змяньшэнне колькасці насельніцтва, старэнне насельніцтва і адсутнасць вышэйшых навучальніх установаў. Цяпер вялікая частка статыстыцы закрытая, таму методыка была зменена.
Даследчыкі паспрабавалі ацаніць не тое як выглядае рэальная сітуацыя ў гарадах, а тое як людзі ўспрымаюць свае гарады. Гэтакі суб'ектыўны рэйтынг саміх жыхароў. Нажаль, пры змене методыкі Орша ўсё адно засталася на нізкіх пазіцыях.
У першую чаргу даследчыкі арыентаваліся на вялікія гарады - у якіх жыве больш за 100 тысяч чалавек. Гарады ад 20 тысяч да 100 па кожнай вобласці аб'яднаныя ў "сярэднія" і іх не выдзяляюць асобна. І трэці від гарадоў - "мястэчкі". Гэта гарады меньшыя за 20 тысяч чалавек.
Дык вось з 27 пазіцыяў агульнага ржйтынгу Орша заняла перадапошняе 26 месца і патрапіла ў так званую групу "роспачы". Ніжэй толькі "Мястэчкі Магілёўшчыны", як пісалася вышэй, гэта гарадкі меньшыя за 20 тысяч чалавек. Вышэй за Оршу, на 25 месцы - Барысаў з таксама дастаткова дэпрэсіўным успрыняцці людзей свайго горада. А на першых месцах заходнія абласныя цэнтры: Брэст і Гродна. Нават Мінск аказаўся толькі на трэцім месцы.
Пазней мы разгледзім гэты рэйтынг больш падрабязна.