Нагадаем, што "Цэнтар новых ідэяў" правёў даследванне, якое грунтуецца на адказах жыхароў гарадоў пра свой горад. Пытанні, якія задаваліся, падзялілі на два субіндэксы. Сёння давайце паглядзім на "субіндэкс умоў жыцця" - як самі аршанцы, якія прайшлі даследванне, ацэньваюць зручнасць жыцця ў Оршы.
У агульным рэйтынгу Орша заняла перадапошняе 26 месца, ніжэй толькі "Мястэчкі Магілёўшчыны" - усе гарады Магілёўскай вобласці меньшыя за 20.000 насельніцтва, аб'яднаныя ў адну пазіцыю. Але па ўмовах жыцця Орша крышачку вышэй чым у агульным рэйтынгу - на 25 месцы.
Дастаткова нізка аршанцы ацэньваюць свой эканамічны стан. На пытанні якія тычыліся "Жытла і працы" аршанцы адказвалі дастаткова негатыўна і па гэтых адказах Орша атрымала толькі 25 пазіцыю. Затое ацэнка "Лагістыкі" значна вышэй - 15 месца, усё ж такі чыгуначны вузел. Больш-меньш нармальная пазіцыя ў пытаннях пра "Ахову здароўя" - 18 месца, такая ж пазіцыя і па паказчыку "Умовы для дзяцей і адукацыя". Але "Сацыяльная сфера" зноў апусціла рэйтынг горада - 25 пазіцыя. А па крытэру "Культура, адпачынак і спорт" аршанцы паставілі свой горад на 19 месца.