Як мы пісалі раней, даследванне "Барометар беларускіх гарадоў" - гэта даследванне стаўлення жыхароў гарадоў да сваіх населеных пунктаў. Даследванне паказвае не аб'ектыўныя лічбы статыстыкі і стану інфраструктуры, а тое як самі гараджане гэта ўспрымаюць. Учора мы апісвалі "субіндэкс умоў жыцця" ў Оршы. Сёння паглядзім на "субіндэкс успрымання горада", які ацэньвае не стаўленне да інфраструктуры, а стаўленне да гістрыі і будучыні Оршы, калі казаць спрошчана.
Як і ў першым "субіндэксе", нажаль, у гэтым Орша таксама на нізкіх пазіцыях. На пытанні аб'яднаныя пад фразай "Як Вы ставіцеся да свайго гораду? Ці падабаецца Вам у ім жыць?" аршанцы адказалі так, што горад патрапіў на 25 пазіцыю сярод 27. Для апраўдання нашай малой радзімы скажам, што Барысаў аказаўся яшчэ на больш нізкай пазіцыі - адразу за намі.
На вялікі жаль, знікае ў аршанцаў і местачковы патрыятызм. На пытанні аб'яднаныя пад фразай "Ці ганарыцеся вы сваім горадам" нашыя землякі таксама адказвалі, хутчэй, адмоўна - 26 месца. "Як вы ацэньваеце перспектывы свайго гораду" - 25 месца. "Ці хацелі б вы змяніць сваё месца жыхарства ў межах Беларусі" - 26 месца. То бок, большасць апытаных хочуць пераехаць з Оршы ў іншы горад.