Учора над Оршай прайшоў дастаткова моцны вецер. Хаця аршанцам яшчэ грэх скардзіцца - іншыя рэгіёны пацярпелі больш. МНС паведамляе толькі пра два паваленыя ветрам дрэвы ў раёне, праўда, МНС фіксуе не ўсе выпадкі.
Сёння па краіне зноў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветра. Чакаюцца парывы да 24 метраў за сякунду. Магчыма, вецер зноў абыйдзе Аршаншчыну, але дакладна не абыйдзе холад. Справа ў тым, што вецер сёння будзе паўночна-заходні, адпааведна прынясе холад да +5 градусаў.