03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

15:00

+0

4 м/с

997 гПа

Орша, Грамадства

Новыя цягнікі на святы

08.10.2023 13:34

899 праглядаў, 0 каментароў

«Беларуская чыгунка» прызначыла 100 дадатковых цягнікоў на лістападаўскія святы.

БЧ традыцыйна на розныя святы павялічвае колькасць цягнікоў на папулярныя ў пасажыраў маршруты, калі на іх паслугі істотна павялічваецца попыт. Беларуская чыгунка чакае павелічэння пасажырапатоку ў перыяд лістападаўскіх свят, паведаміў прэс-цэнтр БЧ на афіцыйным сайце.

БЧ прыняла рашэнне на перыяд лістападаўскіх свят з 2 па 8 лістапада прызначыць 100 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. Унутры краіны дадаткова будуць курсіраваць 80 цягнікоў. Яны будуць ажыццяўляць перавозку пасажыраў па найбольш запатрабаваных маршрутах, сярод іх Менск — Гомель, Менск — Берасце, Менск — Віцебск, Менск — Гародня, Менск — Магілёў, Менск — Пінск, Менск — Камунары, Берасце — Гомель, Віцебск — Ворша — Гародня і Гародня — Ворша — Крычаў.

Таксама павялічыцца колькасць цягнікоў, якія ездзяць у Расею, для гэтага БЧ разам з РЖД запусцяць на лістападаўскія святы 20 дадатковых цягнікоў па маршрутах Менск — Санкт-Пецярбург, Берасьце / Віцебск — Масква, Масква — Берасце, Санкт-Пецярбург — Смаленск і Калінінград — Масква.

Напрыклад, па маршруце Менск — Санкт-Пецярбург 2, 3, 4 і 6 лістапада дадаткова назначаны цягнік нумар 250, які будзе адпраўляцца з Менску ў 19:03 і прыбываць у СПб на наступны дзень у 8:53. У зваротным напрамку 3, 4, 5 і 7 лістапада прызначаны цягнік нумар 249 з адпраўленнем з Санкт-Пецярбургу ў 20:13 і прыбыццём у беларускую сталіцу на наступныя суткі ў 10:20.

Па дарозе цягнік будзе спыняцца на тэрыторыі Беларусі ў Жодзіне, Барысаве, Крупках, Талачыне, Воршы і Віцебску.

У паведамленні Берасце — Масква 6 лістапада дадаткова будзе ездзіць цягнік № 236. З Берасця састаў будзе адпраўляцца ў 13.12 і прыбываць у Маскву 7 лістапада ў 5.54. На беларускай тэрыторыі цягнік будзе ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў у Жабінцы, Бярозе, Івацэвічах, Баранавічах, Менску, Жодзіне, Барысаве, Талачыне і Воршы.

Назад у Берасце адправіцца поезд № 231. З Масквы ён выедзе 7 лістапада ў 18.18 і прыбудзе ў Берасце раніцай 8 лістапада ў 9.13. У Беларусі ён таксама будзе спыняцца ў Воршы, Барысаве, Менску, Баранавічах, Івацэвічах, Бярозе і Жабінцы.

Акрамя таго, у складзе гэтых цягнікоў будуць бесперасадачныя вагоны Віцебск — Масква — Віцебск.

З Віцебска састаў будзе адпраўляцца 6 лістапада ў 18.07 і прыбываць у сталіцу Расеі 7 лістапада ў 5.54. У зваротным напрамку цягнік будзе выязджаць з Масквы 7 лістапада ў 18:18 з прыбыццём у Віцебск 8 лістапада раніцай у 5:02.

Акрамя таго, на 3 лістапада прызначаны цягнік № 295 Масква — Берасце (адпраўленне з Масквы ў 23:14, прыбыццё ў Берасце 4 лістапада ў 14:10).

На 6 лістапада прызначаны яшчэ адзін дадатковы цягнік — № 296 Берасце — Масква. Ён адправіцца з Берасця ў 0.18, а ў Маскву прыбудзе ў гэтыя ж суткі ў 16.07.

Як адзначылі ў БЧ, гэтыя цягнікі на тэрыторыі Беларусі будуць спыняцца ў Воршы, Барысаве, Менску і Баранавічах.

Для ўмацавання транспартных сувязяў і развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак паміж Беларуссю і Расеяй БЧ і ААТ «РЖД» з 4 кастрычніка прадоўжылі курсаванне цягніка ў зносінах Самара — Менск.

Цягнік нумар 275/276 Самара — Менск будзе курсаваць па раней дзейным раскладзе адзін раз на тыдзень. Ён будзе адпраўляцца з Самары з 4 кастрычніка па 6 снежня 2023 году па серадах у 13.30 і прыбываць у Менск на наступныя содні ў 23.53.

З Менску цягнік будзе адпраўляцца з 6 кастрычніка па 8 снежня па пятніцах у 21.57 і прыбываць у Самару па нядзелях у 8.56.

У склад цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, у тым ліку вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, паведаміла БелТА.

На беларускай тэрыторыі цягнік робіць прыпынкі ў Барысаве і Воршы, на тэрыторыі Расеі — у Смаленску, Туле, Ражску, Пензе, Сызрані і іншых гарадах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Новыя цягнікі на святы

«Беларуская чыгунка» прызначыла 100 дадатковых цягнікоў на лістападаўскія святы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение