Яўменава Алеся Ўладзіміраўна сыйшла з дому яшчэ 6 кастрычніка. Гэта не першы яе сыход у невядомым кірунку. у жанчыны маюцца псіхічныя праблемы і па некалькі разоў на год яна такім чынам сыходзіць з дому ў невядомым кірунку. У гэтым годзе яе ўжо, як мінімум, адзін раз абвяшчалі ў вышук.
Алесе Ўладзіміраўне на выгляд 45 гадоў, рост каля 160 сантыметраў, плотны целасклад, валасы цёмныя, вочы шэрыя. Была апранутая ў светлую куртку, чорны нагавіцы, чрныя бацінкі. У Оршы жыве на вуліцы Грыцэўца. Схільная да валацужніцтва. Пашукавікі звяртаюць увагу, што жанчыне можа патрабавацца медычная дапамога, яна інвалід другой групы. Калі вы нешта ведаеце пра месцазнаходжанне Яўменавай Алесі, то паведмце гэта міліцыі.