18:00

+0

7 м/с

998 гПа

21:00

-0

6 м/с

1000 гПа

00:00

-1

5 м/с

1001 гПа

03:00

-2

4 м/с

1001 гПа

06:00

-0

4 м/с

1001 гПа

Беларусь, Культура

Па матывах Караткевіча

12.10.2023 11:21

769 праглядаў, 0 каментароў

У Варшаве рыхтуюць новы спектакль.

Варшаўскі тэатр лялек «Батлейка +» і Хор вольных беларусаў падрыхтавалі спектакль «Купала. Пачатак» па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц». «Будзьма» схадзіла на генеральную рэпетыцыю і распавядае, чаму варта паглядзець спектакль. Прэм’ера адбудзецца 12 кастрычніка ў Варшаве.

«Купала. Пачатак» — гэта батлейка плюс музыка. Музычную частку спектакля ўзялі на сябе Хор вольных беларусаў і Беларуская музычная школа ў Варшаве. Іх спевы дапаўняюць лялечны спектакль. Жывыя акторы задзейнічаныя таксама ў сцэне перадгісторыі асноўнага дзеяння, дзе паказаныя некаторыя моманты жыцця Кастуся Каліноўскага.

Праз спектакль звязаны адразу некалькі постацяў, важных для беларускай гісторыі і культуры: паказана, як Кастусь Каліноўскі паўплываў на жыццёвы выбар Янкі Купалы, пра што Уладзімір Караткевіч у 1981 г. напісаў п’есу «Калыска чатырох чараўніц».

Нам падалося, што «Калыска чатырох чараўніц» — вельмі актуальная п’еса ў наш час, — кажа адзін са стваральнікаў спектакля Зміцер Хведарук. — Там паказаны гістарычны фон, дзякуючы якому Купала стаў Купалам. Гэта адгалоскі паўстання Каліноўскага. Паўсюль у Вялікім Княстве Літоўскім шляхта марыла аб тым, каб аднавіць незалежнасць. Паўстанне было задушана, на тэрыторыю Княства ўвайшлі расейскія войскі. Паўстанец, сябар Каліноўскага, рэальны гістарычны персанаж Зыгмунд Чаховіч, дапамог Купалу знайсці свой сапраўдны беларускі голас, і гэта вельмі крута апісана ў п’есе Караткевіча. Нам падалося, што гэта твор як раз пра ідэнтычнасць беларусаў у гэтых умовах, салідарнасць і пра тое, што трэба казаць усяму свету, што мы — беларусы«.

Па словах яшчэ адно стваральніцы спектаклю, Ганны Апановіч, у спектаклі задзейнічана толькі адна сюжэтная лінія з п’есы Караткевіча, а іх там значна больш. Але нават гледачу, які незнаёмы з гэтым творам, будзе зразумела, пра што гаворка. Стваральнікі спадзяюцца, што на прэм’еру завітаюць і дарослыя, і дзеці, а найбольш разлічваюць менавіта на гледачоў, якія прыйдуць сем’ямі.

Пасля сцэнаў з жыцця Каліноўскага мы чуем маналог Янкі Купалы, які прадстаўлены і жывым акторам, і лялькамі (немаўлятка і дарослы). Гучыць «Купалінка» ў выкананні Хора вольных беларусаў, і паэт, увасоблены акторам Змітром Хведаруком, кажа «Гэту песню я чуў у ноч, калі нарадзіўся». Так, тут няма памылкі. Аўтарская «Купалінка» Міхася Чарота напісана ў 1920-х, значна пазней за дату нараджэння Купалы, але па матывах народных купальскіх песень, якія паэт мог чуць у канцы ХІХ ст.

Далей у спектаклі прагучыць яшчэ адна купалка. А арыгінальны тэкст п’есы Караткевіча яшчэ больш насычаны фальклорнымі творамі: там можна пабачыць словы песень «Яшчур», «Падушачка», «Дубочак зялёненькі», «Унадзіўся сівы конь», «За гарою зайчыкі трубяць», «Лазар». Магчыма, стваральнікі спектакля калі-небудзь наладзяць супрацу са спевакамі, якія выконваюць народныя песні ў адкрытай, нехаравой, манеры.

Пад кожны спектакль у батлейцы мяняюцца дэкарацыі і ствараюцца амаль усе новыя лялькі. Цяперашнія дэкарацыі прадстаўляюць Вязынку, вёску, дзе нарадзіўся Купала. Гэтыя ж дэкарацыі выкарыстоўваліся ў спектаклі па матывах казак.

Прэм’ерны паказ спектакля «Купала. Пачатак» адбудзецца 12 кастрычніка ў 18.30 у Варшаве па адрасе Puławska 114, у будынку польскай пратэстанцкай царквы. Уваход вольны. Будзе магчымасць аддзячыць ахвяраваннем.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Па матывах Караткевіча

У Варшаве рыхтуюць новы спектакль.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение