12:00

+9

3 м/с

984 гПа

15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

Орша, Грамадства

Асудзілі за хабар

17.10.2023 21:21

818 праглядаў, 0 каментароў

У адкрытым доступе з’явіўся прысуд за карупцыйнае злачынства з Оршы

Агулам пастанова суда складае 25 старонак, значная частка якіх - гэта спіс таго, што адзін бок прадаў другому боку. Пералічваць гэта ўсё не мае сэнсу. А калі распавядаць каротка, то пад час інвентарызацыі ў Аршанскім занальным вузле электрасувязі знайшлі недахоп грошаў. Адсутнічала 874 рублі. З гэтага пачалося разбіральніцтва, якое і скончылася крымінальнай справай.

Як высветлілася, начальнік транспартнага ўчастку гэтай арганізацыі фіктыўна купляў і фіктыўна спісваў некаторыя запчасткі. А за гэта атрымліваў 5% ад здзелак. Другім фігурантам праваў стаў спецыяліст па продажах "Белтэхніка АГРО". Журналісты іншых выданняў высветлілі і прозвішчы падсудных. Начальнік транспартнагаўчастку - Вячаслаў Арэшкевіч, ён атрымаў за атрыманне хабару 2,5 гады "хатняй хіміі", вялікі штраф, больш чым у 11000 рублёў і забарону займаць некаторыя пасады тэрмінам на 5 год. А спецыяліст па продажах, які ўпамінаецца ў судовай пастанове - Генадзь Карпаў. Ён атрымаў 1,5 гады "хатняй хіміі" і штраф у 1850 рублёў за службовы падлог.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Асудзілі за хабар

У адкрытым доступе з’явіўся прысуд за карупцыйнае злачынства з Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение