15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

Орша, Грамадства

Цягнікі пусцяць праз Воршу

20.10.2023 07:55

737 праглядаў, 0 каментароў

З-за планавых работ на ўчастку Магілёў — Асіповічы БЧ зменіць рух некаторых цягнікоў.

Беларуская чыгунка часова скасуе некаторыя цягнікі з-за планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў — Асіповічы. 24, 25 кастрычніка, 28, 29 лістапада скасоўваюцца цягнікі № 742/741 Менск — Магілёў адпраўленнем з Менску ў 6.55, з Магілёву — у 15.33; цягнікі № 879/880 Магілёў — Салігорск адпраўленнем з Магілёву ў 6.18, з Салігорску — у 17.21.

Але найбольш цікава для Воршы іншае — гэтымі ж днямі цягнік № 744 Менск — Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Менск-Пасажырскі ў 16.50 (замест 15.26) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20.13 (па графіку — 18.18) праз станцыю Воршы, хаця першапачаткова ісці праз наш вакзал гэты цягнік не мусіў.

25 кастрычніка, 29 лістапада цягнік № 744/745 Магілёў — Менск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7.20 (замест 6.58) і прыбудзе на станцыю Менск-Пасажырскі ў 10.43 (па графіку — 9.46). Гэты цягнік таксама паедзе змененым маршрутам праз станцыю Ворша (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежкавых станцыях).

Таксама ў гэтыя дні асобныя цягнікі на ўчастку Асіповічы — Магілёў паедуць са змененымі раскладам і маршрутам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цягнікі пусцяць праз Воршу

З-за планавых работ на ўчастку Магілёў — Асіповічы БЧ зменіць рух некаторых цягнікоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение