Як паведамілі камунальныя службы горада, "з мэтай правядзення рамонтных работ па аднаўленні верхняга слою асфальтабетоннага пакрыцця" з 9.00 да 17.00 будзе перакрыты рух аўтатранспарту (акрамя грамадскага) на ўчастку вуліцы Міру ад вуліцы Астроўскага да вуліцы Пушкіна.
Аб'езд гэтага ўчастку магчымы па вуліцы Кірава з выездам на вуліцу Пагранічную і далей на вуліцу Міру, а таксама па вуліцы Энгельса з выездам на вуліцу Пагранічную і далей на вуліцу Міру.
Камунальныя службы горада просяць прабачэння за часовыя нязручнасці.