15:00

+9

6 м/с

992 гПа

18:00

+8

4 м/с

994 гПа

21:00

+8

4 м/с

996 гПа

00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

4 м/с

997 гПа

Орша, Палітыка

Чацьверты суд

23.10.2023 13:08

923 прагляду, 0 каментароў

Сяргей Вальковіч можа стаць лідарам па адміністратыўным тэрміне

Ужо чацьверты суд адбыўся над ахоўнікам будаўнічай крамы, былым міліцыянтам Сяргеем Вальковічам. Судзяць яго ўсё так жа за падпіскі на старонкі, якія ўлада прызнала "Экстрэмісцкімі". У прынцыпе, паводле закона чалавек чалавек не можа безперарыўна сядзець некалькі разоў. Але такое аршанскай (і не толькі) міліцыя ўжо практыкавала. Фармальна чалавека выпускалі з камеры, выводзілі за браму ізалятара і тут жа зноў затрымлівалі. Фармальна чалавек пабываў на волі некалькі сякундаў і яго зноў накіроўваюць у суд.

Гэта ўжо чацьверты суд Сяргея. Суддзя Святлана Кузьмічонак на гэты раз дадала яму яшчэ 15 сутак. Сумарна яго тэрмін цяпер ужо складае 37 сутак арышту.

Падобная сітуацыя і ў Алены Янушэўскай. У яе на мінулым тыдні таксама адбыўся новы суд. Пры гэтым жанчыну нават не выпускалі з ІЧУ. Тая ж суддзя Святлана Кузьмічонак сама прыйшла ў ізалятар (прынамсі, у пастанове суда напісана, што ён быў выяздны), каб дадаць жанчыне яшчэ 7 сутак арышту. Гэта другі сямісуткавы арышт для жанчыны. Першы быў за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэр'ялаў - падпікі на адпаведныя каналы. Другі (цяперашні) за "пікетаванне" - у жанчыны на старонцы "УКантакце" знайшлі выяву герба "Пагоня".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чацьверты суд

Сяргей Вальковіч можа стаць лідарам па адміністратыўным тэрміне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение