Для таго, каб зразумець як затрымалі школьніцу давядзецца храналагічна вярнуцца крыху назад. 7 кастрычніка пасля абеду сыйшоў з дому і знік 14-гадовы Мікіта Гламаздзін. Хлопчыка шукалі цэлы тыдзень і валанцёры, і міліцыя. Знайшлі мёртвым. І Літаральна на наступны дзень пассля пахавання Мікіты, у той жа школе, у паралельным класе адбываецца новае НЗ - знікае 15-гадовая школьніца!
Канешне, гэта выклікае паніку сярод настаўнікаў і бацькоў. Канешне, баючыся, што гэта можа быць працягам здарэння з Мікітам, дарослыя звяртаюцца ў міліцыю.
Менавіта таму арыенціроўкі на дзяўчынку былі разасланыя па ўсёй краіне. І дзякуючы гэтым арыенціроўкам дзяўчынку знайшлі ўжо на другі дзень. Аказалася, што яна прымерыла на сябе ролю наркакур'ера. Пакуль бацькі вар'яцелі ў пошуках сваёй дачкі, яна ўзяла партыю наркотыкаў і павезла ў Наваполацк дзе мусіла раскласці тавар па закладках.
Затрымалі школьніцу як зніклую ў Віцебску на вакзале, а потым ужо знайшлі ў ёй небяспечныя рэчывы. З аднаго боку, у параўнанні з яе аднашкольнікам, сітуацыя скончылася добра - дзяўчынка, прынамсі, жывая. З іншага боку, цяпер дзяўчынка дакладна будзе асуджаная.