Насамрэч, ніхто не памятае кантрэтную дату калі была запушчана першая версія нашага сайту (тады яшчэ з іншай назвай і іншым інтэрфэйсам). Тады ў 2007 годзе ніхто асабліва не разлічваў, што з экспераменту вырасце настолькі значны інфармацыйны прадукт. Дату 2 лістапада для дня народзінаў мы абралі пазней, бо ў гэты дзень была абраная сёняшняя назва сайта.
Па-шчырасці, і сёння з цяжкасцю верыцца, што мы працуем столькі гадоў!
Дзякуй вялікі ўсім хто ўвесь гэты час разам з намі, дзякуй усім хто далучыўя пазней і далучаецца да нас сёння, менавіта дзеля гэтага мы і працуем. Менавіта гэта дае нам асноўную матывацыю для далейшай працы.