УУС Віцебскай вобласці паведаміў адразу пра два выпадкі затрымання: адзін у абласным цэнтры, другі ў Оршы. Нас цікавіць аршанскі выпадак. Паводле інфармацыі міліцыянтаў, грамадзянін Расеі з 2020 года ў Оршы працаваў ва ўласнай музычнай краме. А заадно аказваў дадатковую паслугу - вучыў дзяцей граць на гітары.
Пад час такіх заняткаў выкладчык і ўчыняў "развратныя дзеянні" ў дачыненні да вучняў 12-14 гадоў. Імя мужчыны не раскрываецца, але ж у Оршы не шмат прыватных музычных крамаў.