У сярэдзіне кастрычніка ў суседнім Дубровенкім раёне адбыўся чарговы падітычна матываваны суд. Мяцовы жыхар яшчэ ў верасні 2020 года размесціў на сваёй старонцы ў сац.сетках выяву нейкай старонкі прызнаную экстрэмісцкай. Размесціў ў верасні 2020 года, а эктрэмісцкай яна была прызнаная ў жніўні 2022 года. Мясцовыя міліцыянты знаёшлі гэтае размяшчэнне яшчэ больш чым праз год - у кастрынчіку 2023.
Пры чым, следства ўстанавіла, што мужчына калі размяшчаў гэтую выяву ён знаходзіўся на тэрыторыі Расеі. У выніку прысуд дастаткова прадказальны - 15 сутак адміністратыўнага арышту за распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі.