Навіну пра прызначэнне новага дырэктара прадпрыемства "Рынок услуг" можна было б і прапусціць. Аб'ектыўна, вельмі мала людзей перасякаецца з адміністрацыяй названай арганізацыі і на нашае жыццё гэта не павінна неяк паўплываць. Але ж надта паказальная для сёняшніх часоў біяграфія новага прызначэнца. І з цягам часу мы яшчэ можам пачуць пра чыноўніка з такой актуальнай біяграфіяй. Гаворка ідзе пра новага дырэктара КУП "Рынок услуг" Уладзіміра Волкава.
"Рынок услуг" - гэта раённае прадпрыемства, якое адказвае за гарадскія рынкі і арганізуе сезонныя кірмашы. Лагічна было б прызначыць на такую арганізацыю чалавека, які працаваў у гандлі. Але ж не...
Першая адукацыя Волкава - Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія. Пасля якой ён працаваў у калгасе імя Чапаева.
Але некаторае дачыненне да гандлю кіраўнік аршанкіх рынкаў усё ж мае: адвучыўшыся пазней у Акадэміі МУС, пайшоў працаваць у эканамічную міліцыю - адна з арганізацыяў, якая і зачыняе бізнэсы. А ў Оршы менавіта гэтае падраздзяленне міліцыі ўзяло на сябе значную чатску палітычных рэпрэсіяў.
Нагадем, што па стане на 2020 год каля 40% кіраўнікоў выканкамаў па краіне мелі адукацыю Горацкай акадэміі, а 70% ад агульнай колькасці мелі сельскагаспадарчую адукацыю. Таму можна чакаць для Ўладзіміра Волкава і павышэння.