Каля 9 раніцы мост паміж Усходняй і Чаромушкамі зноў стварыў затор. У бок вуліцы Якубоўскага затор расцягнуўся аж за Сырзавод. А фура, якая (на фота) спрабавала павярнуць ў бок Усходняй прастаяла каля маста не меньш за 10 хвілін, чакаючы пакуль яе прапусцяць.
На гэты раз справа не ў аварыі. Спрацаваў чалавечы фактар - рамонт асфальту пад мастом. Сёння з раніцы дарожнікі тут здымалі стары слой асфальту. Пры гэтым не запрасіўшы (як гэта звычайна робіцца для работаў пад мастом) рэгуліроўшчыка.