У Оршы плануецца перанесці раённую дошку гонару. Мы пра гэта не пісалі, бо гэты савецкі рудымент, аб'ектыўна, мала цікавіць аршанцаў. Туды па чарзе патрапляюць прадстаўнікі розных арганізацый і гэта не выклікае аніякага розгаласу сарод жыхароў.
Магчыма, каб хоць нейкую ўвагу прыцягнуць да "Дошкі" гарадскія ўлады вырашылі яе перанесці. Плануецца, што цяпер яна будзе не каля выканкаму, а на цэнтральнай плошчы каля "Дома гандлю". Колькі будзе каштаваць рэканструкцыя мала каму патрэбнай дошкі ўлады не назвалі. Але выданне "Наша Ніва", якое ўладамі прызнана экстрэмісцкім выставіла сваю версію кошту.
Справа ў тым, што новая "Дошка гонару" будзе вельмі падобнай да "Дошкі гонару Віцебскай воблаці", якая ўсталяваная ў Віцебску. Розніца будзе толькі ў гербе: у Віцебску дзяржаўны, у Оршы будзе гарадскі і крышачку іншы стыль арнаменту на бакавых калонах.
Дык, воссь, абланую дошку гонару паставілі ў 2020 годзе. Тады гэта абыйшлоя ў 150.000 рублёў, што па тым курсе складала 67.000 даляраў. Відавочна, што аршанская "Дошка" таксама будзе каштаваць каля таго.