Шаноўныя чытачы, чарговы раз у нас праблема з колькасцю падпісчыкаў у ВК. Справа ў тым, што ў нас у гэтай сацыяльнай сетцы ёсць акаўнт, а асобна ёсць суполка. Дык, вось, па акаўнтах ёсць абмежаванні - не больш за 10.000 фрэндаў. Ужо каторы раз мы дасягнулі максімальна дазволенай колькасці, а новыя чытачы ўсё падаюць запыт на сяброўства. У выніку кожны дзень нам даводзіцца чысціць фрэнд-ленту, каб дадаць новых людзей.
Шаноўныя чытачы, калі вам зручней чытаць нашыя навіны ў "УКантакце", то падпіваёцеся, калі ласка, на суполку. Там колькасць падпісчыкаў не абмежаваная і нам не давядзецца нікога выдаляць. Падпісацца на нашую суполку можна тут.