18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

А ён, аказваецца, ведаў

21.11.2023 13:11

747 праглядаў, 0 каментароў

З юрыдычнага боку, здаецца, правільна, але ж людзі могуць паспрачацца...

Дастаткова арыгінальны суд звярнулі ўвагу журналісты выдання «Народныя навіны Віцебка». Прычым, гэты пазоў прайшоў ужо дзве інстанцыі: Аршанскі суд і Віцебскі абласны. І абодва суды прынялі адно і тое рашэнне.

Храналагічна сітуацыя выглядае так. У 2018 годзе ў Оршы пара пазнаёмілася, узнікла сімпатыя, але ў гэты час у жанчыны ўжо было дзіця. Адносіны развіваліся так хутка, што ўжо ў 2019 годзе мужчына і жанчына вырашылі пажаніцца. Пры гэтым, цалкам добраахвотна муж пагадзіўся прыняць бацькоўства над не сваім біялагічным сынам.

Здаецца ўсё ішло не так і кепска, больш за тое, жонка зацяжарыла, і пара ў тым жа 2019 годзе (праз паўгады пасля шлюбу) атрымала яшчэ і дзяўчынку. Дзяўчынка нарадзілася ў шлюбе, адпаведна, бацькоўства аўтаматычна было прызнанае за мужам.

У 2021 годзе пара разыйшлася і афіцыйна развялася. Але мужчына не чакаў далейшага развіцця падзей. Аказваецца, што мужчына мусіў плаціць аліменты. І не толькі за дачку, але за абаіх дзяцей. Адзін з іх — хлопчык — дакладна быў не яго біялагічным сынам. Праз суд жанчына дамаглася падліку сумы аліментаў за два гады — 3.206 рублёў і 66 капеек мусіў заплаціць муж па стане на 1 чэрвеня 2023 года.

Канешне, мужчына не пагадзіўся з такім рашэннем і падаў зыск у адказ. У судзе ён тлумачыў, што не згодны плаціць аліменты за хлопчыка, які нарадзіўся да шлюбу і без яго ўдзелу. А наконт дзяўчынкі ў яго ёсць сур’ёзныя сумневы, што ён з’яўляецца яе бацькам.

Дзяўчынка нарадзілася не праз 9 месяцаў, а праз 6 месяцаў пасля шлюбу. А да шлюбу — па заяве мужчыны — ягоную будучую жонку бачылі ў кампаніі іншых мужчынаў Адпаведна, ён сумняецца, што дачка ад яго і таму не хоча плаціць аліменты за абаіх дзяцей. І гэта з мужчынскага пункту гледжання дастаткова лагічна.

Жанчына са свайго боку заявіла, што, сапраўды, старэйшы сын у яе ад іншага мужчыны, але новы муж прыняў бацькоўства разам са шлюбам. Дачка, дарэчы, таксама не ад яго, што жанчына не толькі не хавала на судзе, але распавядала гэта і мужчыну яшчэ да шлюбу (прынамсі, такая версія агучана ў судзе).

Атрымліваецца, што абодва дзіцёнкі, сапраўды, не ад мужчыны. Але, не думаючы пра магчымы будучы развод, мужчына юрыдычна прызнаў абодвух дзяцей. Таму абодва суды сталі на бок жанчыны і пастанавілі, што мужчына абавязаны выплаціць запазычанасць па аліментах і ўвогуле цяпер плаціць аліменты, пакуль дзеці не вырастуць.

З юрыдычнага пункту гледжання, здаецца, усё сапраўды правільна. А як на ваш погляд, наколькі гэта правільна з пункту гледжання справядлівасці?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А ён, аказваецца, ведаў

З юрыдычнага боку, здаецца, правільна, але ж людзі могуць паспрачацца...

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение