Ужо некалькі дзён ДАІ папярэджвае, што на асобных учатках дарогаў можа ўзнікаць галаледзіца. Але ссёння і заўтра іхняе папярэджанне дакладна спраўдзіцца. Права ў тым, што надвор’е хоча зрабіць чарговы «Дзень Жэсцяньшчыка» на Аршаншчыне. Але сіноптыкі раскрываюць гэтыя каварныя планы.
Раніцай сёння па прагнозах сіноптыкаў павінна быць дастаткова халоднае надвор’е — каля 6 градусаў мароза. Можаце праверыць на ўласным градусніку наколькі прагноз сіноптыкаў спраўджваецца. Днём можа крышачку пацяплець, а вечарам нас чакае той амы каварны сюрпрыз надвор’я. Сіноптыкі чакаюць, што паветра рэзка прагрэецца да +2 градусаў і за ноч не астыне. Гэта значыць, што на дарогах можа ўзнікнуць невялікая колькасць мокрага ільду. Тым больш, што прагназуюцца яшчэ і ападкі, пры такой тэмпературы гэта будзе мокры снег. На пятніцу ссітуацыя тане яшчэ горшай — цэлы дзень могуць ісці кароткачасовыя ападкі (кароткачасовыя амаль без перапынку) пры тэмпературы +1+2, а пад вечар стане халадней за мінус 1. Значыць, тое, што накапае/нападае днём замерзне і... Калі вы можаце, то лепш на гэтыя два дні адмовіцца ад выкарстання ўласных аўтамабіляў.