Восенню на вуліцы Міра адбыліся значныя змены ў рэгуляванні руху. Дзесці былі зробленыя дадатковыя палоы для руху аўтамабіляў, што добра. Дзесці прыбралі пешаходныя пераходы, што так сабе. Але ўсе гэтыя змены добра заўважныя пры руху, бо тычацца разметкі дарогі.
Учора на скрыжаванні Міра і Пагранічнай з'явілася яшчэ адно абнаўленне, якое можа быць заўважна не ўсім, асабліва, калі вы часта там ездзіце і вока трохі замылілася. Дык вось, на названым скрыжаванні ўчора запрацавала дадатковая секцыя светлафора, якая рэгулюе паварот направа - з боку цэнтра ў бок Інструментальнага завода.