Гаворка ідзе пра выпадак 19 лістапада. У доме на Міра 56 кватэру пачала затапляць вада з верхняй кватэры. Выкліканая міліцыя не змагла ўвайсці ў верхнюю кватэры і каб спыніць патоп выклікалі ратавальнікаў. Яны залезлі ў жытло праз вакно і там заўважылі страшную карціну.
У ванне ляжала 83-гадовая жанчына з апёкамі 70% цела. Магчыма, што жанчына адмыслова ўчыніла патоп, каб на гэта адрэагавалі суседзі і выратавалі яе. Жанчына атрымала апёкі калі гатавала ежу і выкінула не патушаную запалку ў сметніцу. Смецце загарэлася і нанесла жанчыне траўмы. Пенсінерка была дастаўлена ў бальніцу дзе пражыла яшчэ 4 дні. Учора вечарам бабушка памерла.