У першай палове лістапада ў Оршы адбыўся вельмі паказальны суд. Мужчына ў неназванай краме (але падобна, што маецца на ўвазе адзін з Еўраоптаў) скраў... цукерку. Усяго толькі цукерку, кошт якой быў ацэнены ў 99 капеек - меньш за рубель! Але нават з такой драбязой мужчыне не пашанцавала і яго затрымалі на касе.
Хаця ладкаежка-падазраваны не прызнаў сваёй віны, суд палічыў віну даказанай. І пакараў яго штрафам. Штраф аказаўся амаль у 75 разоў большы чым нанесеныя патэнцыяйныя страты - 2 базавыя велічыні, 74 рублі.