12:00

-1

4 м/с

1007 гПа

15:00

-1

3 м/с

1006 гПа

18:00

-4

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

Орша, Здарэнні

Герой у рэанімацыі

08.09.2014 22:42

3547 праглядаў, 12 каментароў

Мужчына спыніў спробу згвалтавання, але сам пацярпеў ад нападніка

Жанчына праходзіла недалёка ад былой крамы №50 (cёння “Еўраопт” на вуліцы Пагранічнай), яна ішла да родзічаў, дзе ў гэты момант былі яе дзеці. Дзяцей жанчына пакінула ненадоўга з-за справаў. Менавіта ў гэтым раёне на яе і напаў не вядомы ёй мужык.

Нападнік схапіў жанчыну за горла, прыдушыў і калі зразумеў, што тая не можа паўнавартасна супраціўляцца, пачаў яе збіваць і распранаць з відавочным намерам згвалціць.

Жанчыне пашанцавала, што недалёка ад месца здарэння праходзіў іншы мужчына, які крыкам і пагрозамі выклікаць міліцыю адцягнуў увагу гвалтаўніка на сябе. Гвалтаўнік перавёў увагу на абаронцу і гэта дапамагло ахвяры збегчы, але ўся агрэсія перакінулася на абаронцу.

Агрэсар збіваў новую ахвяру ўпарта і вельмі моцна, у хаду ішлі і рукі і ногі, некалькі моцных удараў нагамі па галаве... На шчасце, мужчына-абаронца сапраўды паспеў выклікаць міліцыю. Гвалтаўнік арыштаваны.

На сёняшні дзень жанчына адчувае сябе нармальна, хаця з-за пабояў знаходзіцца на бальнічным. Гвалтаўнік змешчаны пад варту. Найбольш дасталося абаронцу жанчыны. З чэрапна-мазгавой траўмай ён быў дастаўлены ў бальніцу імя Сямашкі і пасля трэпанацыі чэрапа да гэтае пары (здарэнне адбылося ў чацвер 4 верасня) знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Пагаршае праблему і тое, што з-за здарэння сям'я героя апынулася ў даволі складанай жыццёвай сітуацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Герой у рэанімацыі

Мужчына спыніў спробу згвалтавання, але сам пацярпеў ад нападніка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение