Пачатак зімы ў гэтым годзе для аршанцаў выдаўся не камфортным. Нам кожны дзень дасылаюць скаргі на работу камунальшчыкаў. Так, на вуліцы Марата людзям даводзіцца выходзіць на праездную частку, бо тратуары тут не пачысцілі з моманту снегападаў. У шэрагу раёнаў (асабліва шмат паведамленняў з раёну Заходняй) камунальшчыкі перасталі вывозіць смецце. Прычына тая ж - з-за снегу немагчыма пад'ехаць да сметнікаў.
Але прычыны гэтага аб'ектыўныя - па некаторых рэгіёнах краіны (Орша не ў рэкардсмэнах, але ў нас таксама анамальна шмат снегу) выпала рэкордная колькасць снегу. І сказаць, што камунальшчыкі не стараюцца было б няправільна. Проста стыхія аказалася мацней за чалавека.
Праблемы прыборкі і смецця можна растлумачыць снегам. А тое, што сёння на ўсім Флёрава няма вады - гэта снегам не растлумачыш. З раніцы жыхары вялікага раёна ідуць па крамах па пітную ваду.