Гаворка ідзе пра бацьку чатырох дзяцей, трактарыста прадпрыемства "Баброва-Агра" Сяргея Калбасава. У мужчыны ў "Аднакласніках" знайшлі падпіску на мясцовы канал "Усё аб Дуброўна", які зусім нядаўна быў прызнаны эктрэмісцкім. Варта адзначыць, што суддзя Ігар Татаеў даў мужчыне ўсяго толькі адны суткі арышту, што па сёняшніх часах вельмі лёгкі тэрмін.
Не так даўно таксама ў Дуброўна на 1 суткі за тое самае быў асуджаны іншы чалавек, але гэта была жанчына. Да мужчыны такі лёгкі прысуд па палітычнаматываваным артыкуле прымяняецца ўпершыню.