Пашуковы атрад "Фенікс" абвесціў пра чарговы пошук. На гэты раз аршанца шукаюць у Маскве. Андрэй Віктаравіч Марцінкевіч з'ехаў у сталіцу суседняй дзяржавы яшчэ 19 лістапада і з тае пары пра яго нічога не вядома. У Оршы мужчына жыў на вуліцы Бялінскага.
На выгляд мужчыне 40 гадоў (нарадзіўся ў 1985 годзе), рост каля 180 сантыметраў, вочы карычневыя, валасы цёмна-русыя. Калі вы нешта ведаеце пра месцазнаходжанне Андрэя, то паведаміце па наступных кантактах: ПСО "Феникс" +375(29)222-10-19 (Viber, WhatsApp, Telegram); или 102