Калі цэнтар горада, хоць і не адразу, але прывялі пасля снегападаў у парадак, то прыгарадныя раёны пакуль яшчэ пакутуюць ад непрыбранага снега. На гэтым тыдні да на некалькі разоў звярталіся жыхары раёна Заходняя. Пры чым некалькі разоў звярталіся тыя хто жыве каля мясцовага дзіцячага садку №27.
Справа ў тым, што побач з гэтым дзіцячым садком ездзяць аўтобусы і таму дарогу камунальшчыкі пачысцілі. А ўвесь снег з дарогі выляцеў на тратуар, ці тое, што тут падобна на тратуар. У выніку дзяцей у дзіцячы садок даводзіцца вадзіць па праезднай частцы. Прынамсі, такая сітуацыя была па стане на пятніцу - да выходных.
Яшчэ адна праблема ўзнікла на вуліцы Самусіка. Тут, калі чысцілі снег, з праезднай часткі выпадкова засыпалі калонку з якой мясцовыя жыхары набіраюць ваду. Канешне, можна было б сказаць, што калонку маглі б адкапаць самі мясцовыя жыхары. Але ў гэтай частцы раёна жывуць пераважна пажылыя людзі.