Пасля моцных снегападаў надвор'е ў Оршы зноў стала хутчэй восеньскім чым зімовым. Але сіноптыкі прагназуюць, што на Раство па Грыгарыянскім календары яно будзе больш падобнае на зімовае. Да выходных нас чакае ўсё такое ж макраватае надвор'е - каля плюс 1-2 градусаў. Макраты дададуць яшчэ і ападкі, снег або мокры снег.
А, вось у суботу пачне халадаць. Радуе, што холад будзе дастатковы каб замарозіць ваду на дарогах, але не настолькі моцны, каб апранацца як снегавік. Самы нізкі чакаемы градус - мінус чатыры. І толькі пасля Раства - у аўторак - тэмпература зноў палезе наверх.
Так, што Раство будзе камфортным для жыхароў нашага рэгіёна.