За гэты месяц гэта ўжо другі выпадак калі на пешаходным пераходзе паміж "Пабедай" і "Хуткай дапамогай" пацярпеў пешаход. Папярэдні раз падобная аварыя тут адбылася 8 снежня. Тады тут пад машыну патрапіла 67-гадовая жанчына. Сёння раніцай каля 10 гадзін тут пад машыну патрапіла 57-гадовая жанчына.
Жанчына патрапіла ў бальніцу з траўмамі.