Новы год сустракае нас моцнымі маразамі. Пасля дастаткова цёплага сканчэння мінулага года, новы 2024 прынёс холад. Ужо на сёння сіноптыкі прагназуюць холад да мінус 17 градусаў. І гэта яшчэ не самы халодны дзень. Заўтра раніцай прагназуецца і мінус 19. І прыблізна такое надвор'е будзе ў бліжэйшыя 6 дзён. Гэта не азначае, што гэтым ня будзе ападкаў. Яны таксама чакаюцца кожны дзень у рознай колькасці.
Таксама на аўторак і сераду сіноптыкі прагназуюць галаледзіцу, аўтамабілістам трэба быць асабліва ўважлівымі.