12:00

+9

3 м/с

984 гПа

15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

Орша, Эканоміка

Юнак — майстар Ютубу?

07.01.2024 15:10

964 прагляду, 0 каментароў

Аршанец стаў зарабляць да 12 тысяч эўра на месяц.

У 14 гадоў хлопец з Воршы засвоіў асновы відэамантажу і стаў зарабляць тысячы даляраў на «роліках без твару». Да 18 гадоў Валянцін кіруе пяццю ўласнымі каналамі, прадусуе блогераў-мільённікаў і вучыць людзей зарабляць на YouTube. Часопіс «Про бизнес» пагаварыў з аршанцам пра тое, як ён трапіў у гэтую сферу, на што траціць грошы і чым натхняецца.

Ён расказаў пра самы пачатак:

«Я пачаў глядзець гісторыі паспяховых людзей са спісу Forbes і спрабаваў зразумець, што іх адрознівае ад астатніх. Гэта матывавала пачаць зарабляць першыя грошы. Я жыў у небагатай сям’і ў Оршы з мамай і маленькай сястрой, без бацькі.

Так навучыўся рабіць ботаў для розных тэлеграм-каналаў і пачаў браць першыя камерцыйныя замовы. Грошы былі зусім невялікія, але сам факт заробку ў 14 гадоў стаў для мяне паказчыкам таго, што я на правільным шляху.

Я працягваў маніторыць розныя тэмы, быў падпісаны на вялікую колькасць профільных каналаў, і аднойчы на вочы трапіўся цікаўны мануал па заробку на Youtube. Ідэя была вельмі простая — красці чужы кантэнт, перарабляць яго і зарабляць на праглядах. Мне вельмі спадабалася задумка, але было ясна, што ісці шляхам плагіяту — занадта рызыкоўна і ненадзейна.

Вырашыў рабіць уласныя „ролікі без твару“ і ў якасці нішы абраў навіны, гісторыі і факты. Алгарытм быў простым: я браў артыкулы на навінавых парталах, агучваў іх з дапамогай робата і ўстаўляў рэлевантнае відэа для фону. Я паўтараў гэты рытуал штодня цягам двух тыдняў і дайшоў да адзнакі 4 тысячы праглядаў на адным з ролікаў. Зрабіў высновы па кантэнце, узяў за аснову самы паспяховы кейс і працягнуў кляпаць відэа ў прамысловых маштабах.

Шалёная настойлівасць была ўзнагароджаная: усяго праз 5 тыдняў з моманту стварэння канала я прабіў парог манетызацыі (1000 падпісчыкаў і 4000 гадзін праглядаў), а ролікі сталі набіраць па 100 тысяч праглядаў. На той час Youtube плаціў прыкладна 0,4 цэнта за кожную тысячу, таму ў дзень я зарабляў каля 30-40 даляраў. У першы месяц атрымалася зарабіць 1000 даляраў, у другі — 2500, а трэці і зусім прынёс каля 4200 даляраў».

Аршанец прыгадвае, як доўга чакаў сваіх першых грошай, каб памацаць іх і нарэшце выкарыстаць.

«Тут рэч у тым, што па правілах Youtube для разблакавання транзакцый неабходна атрымаць папяровы ліст на свой фізічны адрас, а паштовая дастаўка са Штатаў — гэта доўгі працэс, таму цэлых два месяцы я ўвесь час хадзіў на пошту ў надзеі ўбачыць запаветны ліст. Часам гэта даходзіла да дакучлівай параноі, бо было вельмі цяжка чарговы раз вяртацца дадому ні з чым. Але тыдні пакутлівага чакання ўсё ж скончыліся. Аднойчы раніцай я прачнуўся і ўбачыў у руках мамы доўгачаканы ліст — быццам з Хогвартса. Той момант падарыў мне самыя моцныя эмоцыі ў жыцці і перавярнуў маю рэальнасць».

Сушнеў адзначае, што тады цалкам закінуў захапленне футболам, сканцэнтраваўся на развіцці новых каналаў і ўзяў сабе ў дапамогу чалавека, якому пазней змог дэлегаваць увесь працэс стварэння «кантэнту».

Крыху пазней прыйшла першая сярэбраная кнопка за 100 тысяч падпісчыкаў, хоць калі яе даставілі, канал ужо налічваў больш за 200 тысяч (цяпер там 430 тысяч падпісчыкаў).

Вучыцца далей паводле «стандартнай схемы» Валянцін не хоча:

«Ужо тады зразумеў, што не хачу ісці па стандартнай схеме школа — універсітэт — праца. Я проста не бачу ў гэтым сэнсу, таму што не знайшоў такой цікавай сферы, якой гатовы аддаць 4-5 гадоў жыцця. Для мяне нашмат рацыянальней укласці сваю энергію і рэсурсы ў тое, што я добра разумею і ведаю як маштабаваць.

Вядома, сваякі ставяцца да гэтага скептычна, часта мільгае фраза „Ты ж разумееш, што гэта ўсё часова, а вось корачка табе заўсёды дапаможа“. Але я працягваю ігнараваць гэтую ўстаноўку, і мама з бабуляй, здаецца, прынялі маю пазіцыю, асабліва калі да 16 гадоў я стаў паўнавартасным кармільцам сям’і».

Таксама ў інтэрв’ю аршанец расказаў пра паездку з маці ў Маскву, свае пакупкі, заняткі боксам і рэпам, «канцэрт заходняга артыста» (з нейкай прычыны Валянцін не назваў, хто гэта быў), а таксама пра тое, што на навучанні, арганізаваным ім, займаюцца ўжо вялікія групы.

Зрэшты, «гісторыя поспеху» Сушнева выклікала і пытанні. Хаця б таму, што назвы сваіх каналаў на Ютубе ён не раскрыў, з матывацыяй, каб ніхто іншы не пераняў ягоны падыход. Але інтэрнаўты хочуць большай канкрэтыкі:

«На его личном канале 412 подписчиков, пару видео и максимум 1400 просмотров :) Кто-нибудь знает каналы, на которых он все это зарабатывает. Интересно глянуть, что там у него, а то по описанию какая-то фигня, которую я бы не стал смотреть никогда :)»

«и говорит стандартными штампами продавцов надежды, продай телефон чтобы купить мой курс, будешь приходить с пачками долларов. У меня ощущение обмана»

«У мяне ёсьць вельмі пасьпяховыя каналы, але я іх не пакажу?) Лепш купляйце навучанне.. інфацыгане ўжо і тут».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Юнак — майстар Ютубу?

Аршанец стаў зарабляць да 12 тысяч эўра на месяц.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение