Пасля 20-градуснага марозу ў Оршы наступіла некаторае пацяпленне. Але не варта расслабляцца. Нас чакаюць зноў прыблізна такія ж марозы.
Сіноптыкі прагназуюць, што пасля некалькіх дзён амаль нулявой тэмпературы, якая пратрымаецца да чацьвярга, тэмпература пакоціцца ўніз. Так, у пятніцу раніцай чакаецца ўжо мінус 14 градусаў. Днём, канешне, крышачку цяплей. А ў суботу чакайце паўтарэння калядных маразоў: 13 студзеня раніцай будзе мінус 19 градусаў! І потым зноў некаторая пацяпленне. Да панядзелка наступнага тыдня тэмпература паветра можа стаць зноў каля 0 градусаў.