У студзені-лютым БЧ мяняе расклад на ўчастку Магілёў — Асіповічы — Менск. Некаторыя цягнікі здымаюцца.
На ўчастку Магілёў — Асіповічы — Менск зменіцца расклад цягнікоў. Прычына — планавы рамонт чыгуначнага маста на перагоне Друць — Вендрыж.
Так, 23-24 студзеня і 20-21 лютага 2024 года скасоўваюцца наступныя цягнікі:
• № 742/741 Менск — Магілёў адпраўленнем з Менску ў 6:55, з Магілёву — у 15:33;
• № 879/880 Магілёў — Салігорск адпраўленнем з Магілёву ў 6:16, з Салігорску — у 17:20.
У гэтыя ж даты змяняецца расклад цягніка № 744 Мінск — Магілёў: адпраўленне са станцыі Менск-Пасажырскі ў 16:55 (замест 15:26), прыбыццё Магілёў-1 у 20:13 (па графіку — 18:17).
24 студзеня і 21 лютага поезд № 744/745 Магілёў — Менск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7:20 (замест 6:58) і прыбудзе ў Менск у 10:43 (па графіку — 9:42).
Гэтыя цягнікі будуць рухацца праз Воршу без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежкавых станцыях.
Рамонтныя работы таксама закрануць расклад і маршруты асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класу на ўчастку Асіповічы — Магілёў.