Хаця пажары дастаткова часта забіраюць жыцці людзей, але так каб за адны суткі ў адным раёне адразу дзве трагедыі - гэта выключэнне. Такое выключэнне здарылася ў Талачынскім раёне.
Першы пажар, пра які паведамляе прэс-служба МНС, адбыўся ў вёсцы Аленовічы - маленькая вёсачка амаль у цэнтры раёна. Званок у ратавальную службу прагучаў а 10-55 11 студзеня. На гэтым пажары загінула жанчына 1971 года нараджэння, якая пражывала ў доме разам з гаспадаром хаты.
Другі званок паступіў у ноч з 11 на 12 студзеня каля 2 гадзін ночы. Пажар быў у вёсцы Загацье. На гэтым пажары загінуў уладальнік дома 1966 года нараджэння.
У абодвух выпадках прычыны здарэння пакуль не высветлены.