Калі казаць спрошчана, то ў Оршы адчыніўся новы клуб гульнявых прыставак. Ён размесціўся на тэрыторыі былога піўзавода. Дарэчы, у гэтым сектары забаваў у Оршы канкурэнцыя не вялікая. Адзіны клуб, які існуе ў Оршы ёсць на вуліцы Савецкай, яшчэ адзін адносна нядаўна збанкрутаваў і зачыніўся.
Калі казаць больш разгорнута, то новы клуб пазіцыянуе сябе не проста як клуб з гульнявымі прыстаўкамі, а як кібер-спартовы. То бок, з заяўкай на заняткі папулярным зараз кібер-спортам. Для гэтага ў клубе ёсць, акрамя традыцыйных гульняў, прылады віртуальнай рэальнасці і аўтасімулятары (навінка для Оршы). І шмат іншых забаў у тым ліку кікер, больш вядомы як настольны футбол — гульня па якой праводзяцца самыя сур’ёзныя міжнародныя спаборніцтвы, але ў нашым горадзе яму раней не шанцавала.
12 студзеня клуб адчыніўся ў тэставым рэжыме.