Некалькі адносна лагодных дзён для Оршы скончыліся і зноў надыходзяць маразы. Іхні пік прыйдзецца на ноч з 16 на 17 студзеня. Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне ў нашым горадзе да мінус 15 градусаў. Таму лепш гэтай ноччу не басцяцца па вуліцы, а сядзець дома з цёплай гарбаткай.
Праўда, і днём будзе не надта лепш. Тэмпература паветра на працягу ўсёй серады будзе ад 10 да 15 градусаў. У прагнозах гаворыцца, што на гэты раз пахаладанне будзе дастаткова кароткатэрміновае. Ужо ў чацьвер пачне цяплець і да вечара можа стаць прыблізна мінус 1 - мінус 2 градусы. А ўвогуле да канца тыдня не варта разлічваць, што будзе цяплей за пяць градусаў.